У аўторак у Беларусі чакаецца мокры снег, дождж і парывісты вецер
Зіма, ілюстрацыйнае фота
У аўторак, 23 студзеня, у Беларусі чакаецца пераважна воблачнае надвор'е, паведамляе Белгідрамет.
На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць ападкі — снег, мокры снег, дождж. Уначы месцамі па Беларусі чакаецца завіруха. У асобных раёнах прагназуюць слабы галалёд, на дарогах — галалёдзіцу. Вецер будзе паўднёвы, паўднёва-заходні ўмераны, уначы — парывісты, у многіх раёнах Беларусі — моцны парывісты, да 15-20 метраў за секунду. У сувязі з гэтым сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі
Тэрмометры ўначы пакажуць ад 5 марозу да 1 цяпла, удзень чакаецца -2...+4.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.