Аварыя пад Мінскам: маршрутны аўтобус сутыкнуўся з МАЗам
Каля пасёлку Гатава пад Мінскам маршрутны аўтобус № 85 сутыкнуўся з МАЗам. Некалькі чалавек трапілі ў лякарні. У выніку аварыі гружаны пяском МАЗ перавярнуўся, аўтобус зляцеў у кювет.
Як кажуць у мінскай абласной ДАІ, вінаваты кіроўца аўтобуса, які не саступіў дарогу МАЗу. Кіраўнік аператыўна-дзяжурнай службы Ігар Чэслаўскі паведаміў Еўрарадыё, што ўсе пацярпелыя шпіталізаваныя і зараз знаходзяцца на абследаванні ў адной са сталічных лякарняў.
Ігар Чэслаўскі: Кіроўца аўтобуса не саступіў дарогу кіроўцу грузавога аўтамабіля. Гэта прычына ДТЗ. Усе пацярпелыя знаходзяцца на абследаванні ў лякарні Мінску. Дакладны дыягназ будзе трошкі пазней. На гэты момант каля 7 чалавек знаходзіцца на абследаванні. Хтосьці з іх будзе адпушчаны дадому, ім аказана дапамога, хтосьці — шпіталізаваны.
Паводле звестак "Комсомольской правды в Беларуси", у шпіталі трапілі 13 чалавек.