Авіякампанія AirBaltic аднавіла палёты ў Беларусь
Латвійская нацыянальная авіякампанія AirBaltic аднавіла палёты ў Беларусь. Першы рэйс з Рыгі ў Нацыянальны аэрапорт Мінск адбыўся 28 сакавіка, паведамляе airport.by.
Паўза ў палётах працягвалася з 16 сакавіка 2020-га (а ўвогуле AirBaltic іх здзяйсняе з лета 2005 года). Яна была выклікана распаўсюдам COVID-19.
Выкананне рэйсаў па маршруце Рыга — Мінск — Рыга запланаванае на чацвяргі і нядзелі з прылётам у беларускую сталіцу ў 14:20 і вылетам у 15:10. Латвійская авіякампанія не выключае, што з часам можа павялічыць частату палётаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.