Айзсалніекс: “ЕС і надалей падтрымае Беларусь у барацьбе з трафікінгам”
Беларускія партнёры Еўрасаюза расказалі пра тое, колькі беларускіх жанчын з-за іх не патрапілі ў замежныя прытоны, колькі затрымалі ганляроў жывым таварам і колькі портнасайтаў зачынілі Пачынаючы з 2007 года ў Еўропе адзначаецца Дзень супраць гандлю людзьмі. Год 2009 праходзіў пад лозунгам “Глабальныя дзеянні ЕС — супраць гандлю людзьмі”. І, як адзначыў аташэ Прадстаўніцтва Еўрапейскай камісіі ў Беларусі Яніс Айзсалніекс, прысвечаны супрацоўніцтву ЕС з краінамі, адкуль паходзяць ахвяры гандлю людзьмі. Па яго словах, адначасова з прэс-канферэнцыяй “Папярэджанне, барацьба і мінімізацыя сацыяльных наступстваў у галіне гандлю людзьмі ў Беларусі”, што праходзіла 19 кастрычніка ў Мінску, у Брусэлі праходзіць двухдзённая міжнародная канферэнцыя па ўдасканаленні палітыкі ЕС па супрацьдзеянні гандлю людзьмі.
Яніс Айзсалніекс: “Шведскім старшынствам, сумесна з Еўрапейскай камісіяй зараз распрацоўваецца дакумент, мэта якога — павялічыць значнасць барацьбы з гандлем людзьмі ў знешняй палітыцы ЕС. Чакаецца, што гэты дакумент будзе прыняты восенню 2009 года, пасля абмеркавання на гэтай канферэнцыі”.
Ахвярамі гандляроў людзьмі за апошні час сталі 1 мільён 250 тысяч чалавек. І 98% з іх — жанчыны. Па словах Яніса Айзсалніекса, Еўракамісія падрыхтавала змены да рамачнага пагаднення Савета ЕС “Аб барацьбе супраць гандлю людзьмі і аб абароне ахвяр трафікінга”. Мэта змен — адзначыць першаснасць правоў чалавека.
Яніс Айзсалніекс: “Новы дакумент дазволіць павялічыць узровень абароны ахвяраў з асаблівым акцэнтам на абароне дзяцей. Будзе пашырана само вызначэнне трафікінга ў адпаведнасці з прававымі інструментамі ААН і Савета Еўропы, у прыватнасці, будзе дададзена вызначэнне трафікінга з мэтай гандлю органамі. Дакумент дазволіць лепш абараніць правы ахвяраў падчас судовага працэса. І забяспечыць асаблівае абыходжанне для людзей, якія атрымалі асабліва цяжкія псіхалагічныі і фізічныя траўмы”.
Менавіта ў межах праграмы барацьбы з трафінінгам, кажа ён, і быў распачаты сумесны праект ЕС, ПРААН і Беларусі па папярэджанні, барацьбе і мінімізацыі сацыяльных наступстваў трафікінга. Пачаўся ён у ліпені гэтага года. І фінансуецца Еўракамісіяй. Сума фінансавання, як расказала кіраўнік аддзела праграм прадстаўніцтва Праграмы развіцця ААН (ПРААН) у Беларусі Валянціна Сталыга, складае 1 мільён 335 тысяч еўра. У асноўным грошы ідуць на аказанне сацыяльнай і рэабілітацыйнай дапамогі пацярпелым і дапамогу праваахоўным органам па судовым пераследзе гандляроў людзьмі.
Як гэтай дапамогай распарадзіліся міліцыянты, расказаў нацыянальны каардынатар праекта, начальнік другога аддзела ўпраўлення па наркакантролю і супрацьдзеянні гандлю людзьмі МУС Сяргей Калтун.
Сяргей Калтун: “Сёлета былі выяўленыя 321 злачынствы ў галіне супрацьдзеяння гандлю людзьмі, прыпынена дзейнасць 9 міжнародных арганізаваных злачынных груп і 2 злачынных арганізацый. Перакрыта 57 каналаў пастаўкі беларускіх грамадзян для сэксуальнай эксплуатацыі ў 12 краін свету. Выяўленыя 94 злачынствы, звязаныя з вывазам 232 пацярпелых за межы дзяржавы. Спынена дзейнасць 2 злачынных груповак, якія кантралявалі заняткі прастытуцыяй ў Магілёве і ў Брэсце. Раскрыта 127 злачынстваў звязаных з вырабам і распаўсюдам парнаграфіі, спынена дзейнасць 9 парнасайтаў, ліквідаваныя 2 студыі па вырабе і распаўсюдзе порнапрадукцыі”.
Што тычыцца дапамогі людзям, якія пацярпелі ад гандляроў жывым таварам, то галоўным партнёрам ЕС у Беларусі ў гэтым з’яўляецца грамадскае аб’яднанне “Беларуская асацыяцыя маладых хрысціянскіх жанчын” пад кіраўніцтвам Галіны Цюрынай. Па яе словах, яны пачынаюць клапаціцца з моманту іх вяртання на радзіму.
Галіна Цюрына: “Мы можам сустрэць пацярпелага ў пункце прыезду, напрыклад, у аэрапорце. Мы можам аплаціць квіткі па тэрыторыі Беларусі, што таксама важна. Бо большасць жанчын паходзяць з рэгіёнаў. У нас ёсць магчымасць размяшчэння пацярпелых жанчын, жанчын з дзецьмі, цяжарных у прытулку. Прытулак разлічаны на размяшчэнне да 4 чалавек, у нас там пастаянна знаходзяцца сацыяльныя работнікі, працуе высокакваліфікаваны псіхолаг”.
Акрамя дапамогі псіхолага, жанчынам аказваюць дапамогу ў прафесійнай адукацыі і ў вяртанні ў грамадства. Праўда, колькім жанчынам паспелі дапамагчы за час дзеяння праекту, не сказала.
Адказваючы на пытанне Еўрарадыё, аташэ Еўракамісіі ў Беларусі Яніс Айзсалніекс сказаў, што сумесны праект ЕС і Беларусі па барацьбе з гандлем людзьмі не павінен скончыцца цягам года, на які было разлічана першапачатковае фінансаванне.
Яніс Айзсалніекс: “Тэма супрацоўніцтва ў барацьбе супраць трафікінга з’яўляецца прыярытэтнай такіх інструментаў, праз якія Еўрасаюз будзе імкнуцца весці супрацоўніцтва. Пры неабходнасці Еўрасаюз гатовы падтрымліваць супрацоўніцтва ўсіх краін Усходняга партнёрства ў барацьбе супраць трафікінга, калі такое супрацоўніцтва будзе патрэбным”.