Азаранка і Гаварцова выйгралі ў балгарскіх тэнісістак на Кубку Федэрацыі

У сваім другім матчы ў групе C 5 лютага каманда Беларусі сустракалася са зборнай Балгарыі. У адзіночным разрадзе Вольга Гаварцова выйграла ў Эліцы Коставай — 6:2, 6:3. А Вікторыя Азаранка апынулася мацнейшай за Цвятану Піронкаву — 6:3, 2:6, 7:5.

Нагадаем, што 4 лютага Азаранка не ўдзельнічала ў турніры ў сустрэчах са зборнай Грузіі, бо ў яе згубілі багаж.

Фота — nv-online.info

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі