Азаранка прайграла Вінус Уільямс на старце турніра ў Токіа

Сустрэча другога круга (менавіта з гэтай стадыі турніра стартавала Вікторыя Азаранка) працягнулася ўсяго 1 гадзіну 21 хвіліну. Вынік сенсацыйны, асабліва калі ўлічваць, што беларуская тэнісістка пасеяная на турніры пад першым нумарам.

Наступнай суперніцай Вінус Уільямс, якая зараз займае 63 месца ў сусветным рэйтынгу, будзе румынка Сімона Халеп.

Прызавы фонд турніра ў Токіа складае 2,3 мільёны долараў.

Фота: REUTERS.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі