Азаранка ўзнялася на другі радок рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі

У Вікторыі Азаранкі 9625 ачкоў, у амерыканкі Серэны Уільямс — 13615 балаў. У чэмпіёнскай гонцы беларуска засталася на трэцяй пазіцыі.
 

Узняцца на адзін пункт Азаранцы дапамагло паражэнне расіянкі Марыі Шарапавай у фінале “Ралан Гарос”. Шарапава не змагла "абараніць" свае ачкі (летась яна выйграла гэты турнір), а Азаранка ачкі набрала, паколькі зрабіла крок наперад — дайшла да паўфінала.


Нагадаем, беларуская тэнісістка амаль увесь 2012 год трымала тытул першай ракеткі свету, але шэраг сёлетніх паразаў адкінуў яе на трэці радок. І толькі цяпер яна пачынае вяртаць страчаныя пазіцыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі