Азаранка выйшла ў другі круг адкрытага чэмпіянату Аўстраліі па тэнісе
Наступная саперніца — Каралін Вазняцкі з Даніі.
Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка выйшла ў другі круг (1/32 фіналу) адкрытага чэмпіянату Аўстраліі — першага з чатырох у сезоне турніраў "Вялікага шлема".
20 студзеня ў стартавым матчы Азаранка перамагла амерыканку Слоан Стывенс — 6:3, 6:2.
Наступная саперніца — датчанка Каралін Вазняцкі, якая выйграла ў амерыканкі Тэйлар Таўнсэнд — 7:6, 6:2.
Нагадаем, Азаранка выйгравала Australian Open у 2012 і 2013 гадах, а ў мінулым сезоне выбыла ў чвэрцьфінале.
Фота — ctv.by