"Азоўсталь" з украінцамі абараняюць як мінімум пяць беларусаў
Разам з украінскімі вайскоўцамі на "Азоўсталі" знаходзяцца як мінімум пяць беларусаў.
Пра гэта ў эфіры абвешчанага "экстрэмісцкім" канала заявіў Ян Мельнікаў — прадстаўнік беларускага батальёна імя Кастуся Каліноўскага, сфармаванага ва Украіне ў сакавіку 2022 года.
Па словах Мельнікава, апошні раз беларусы з "Азоўсталі" выходзілі на сувязь чатыры дні таму.
Апошнія дні раійскія войскі аднавілі штурм "Азоўсталі" ў Марыупалі. Па паведамленнях абаронцаў, нападнікі прарваліся на тэрыторыю завода, ідуць цяжкія баі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.