"Бацюшка са зброяй" абвясціў у калоніі галадоўку

"Бацюшка са зброяй" абвясціў у калоніі галадоўку

Асуджаны праваслаўны святар Аляксандр Бурыкін абвясціў 15 снежня ў калоніі галадоўку. Пра гэта журналістам парталу tut.by паведаміла яго дачка Аляксандра

Асноўнае патрабаванне асуджанага — сустрэцца з адвакатам і прадстаўнікамі расійскай амбасады. 

Раней у сваім звароце да прэзідэнта Бурыкін паведаміў, быццам 14 кастрычніка запусцілі працэдуру па ануляванні дазволу на яго пражыванне ў Беларусі. Як толькі святар выйдзе на свабоду, яго дэпартуюць на радзіму, у Расію.

Як паведамлялася раней, праваслаўнага святара з пасёлку Гатава пад Мінскам Канстанціна Бурыкіна затрымалі ў лістападзе 2016 года. Яго абвінавацілі ў захоўванні зброі і боепрыпасаў. Выявілася, што дома Бурыкін захоўваў дыскі з ваеннай хронікай Трэцяга рэйха, у працоўным кабінеце ў яго вісела жырандоля ў выглядзе свастыкі, а таксама свастыка была набіта ў выглядзе тату.

10 ліпеня 2017-га суд Заводскага раёна Мінска прызнаў яго вінаватым у незаконным захоўванні зброі, боепрыпасаў і прыгаварыў да трох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Пакаранне ён адбывае ў папраўчай калоніі №17 у Шклове.

Дачка святара распавяла, што ў бацькі на рахунку ўжо два парушэнні. "Першае, паводле яго слоў, ён атрымаў за тое, што маліўся... Ён сядзеў з малітвасловам, зайшоў нехта з кіраўніцтва калоніі, і ён не павітаўся. За што яму далі другое парушэнне, я не ведаю. Але калі з'явіцца трэцяе, ён пазбаўляецца амністыі і ўмоўна-датэрміновага вызвалення", — кажа Аляксандра Бурыкіна.

Дачка кажа, што вязняў у калоніі настройваюць супраць яе бацькі. "Быў выпадак, калі зняволеным забаранілі тэлефанаваць дадому і прамым тэкстам патлумачылі: падзякуйце пісьменніку Бурыкіна", — у сваіх расповедах Аляксандра спасылаецца на бацькавы расказы. Нядаўна да Бурыкіна не пусцілі адваката, хаця быў адпаведны дазвол. 

У мінулую пятніцу сям'я напісала і адправіла новы ліст кіраўніку Беларусі. Яны просяць разабрацца ў тым, што здарылася, і абараніць Канстанціна Бурыкіна. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі