Баевікі “Ісламскай дзяржавы” скралі 220 хрысціян у Сірыі

Джыхадысты захапілі на паўночным усходзе Сірыі ўжо 10 хрысціянскіх вёсак і вывезлі частку насельніцтва на падкантрольную ім тэрыторыю. Пра гэта кіраўнік апазіцыйнай арганізацыі “Сірыйская абсерваторыя па правах чалавека” Рамі Абдулрахман паведаміў у тэлефонным інтэрв’ю агенцтву Reuters. Такім чынам, за апошнія тры дні ў рэгіёне было скрадзена не меней за 220 хрысціян-асірыйцаў.

Раней паведамлялася, што ў рэгіёне выкрадзена 90 хрысціянаў. Сама “Ісламская дзяржава” не паведамляла пра выкраданні хрысціянаў.

Раней джыхадысты “Ісламскай дзяржавы” выкарыстоўвалі выкрадзеных людзей для абмену на сваіх захопленых байцоў. Але ці будуць яны выкарыстоўваць гэтую ж тактыку з хрысціянамі-асірыйцамі — невядома.

На мінулым тыдні баевікі апублікавалі відэа, дзе яны абезгаловілі 21 хрысціяніна-копта ў Лівіі. Летась у жніўні джыхадысты забілі і зняволілі сотні езідаў у Іраку, якіх яны лічауць д’яблапаклоннікамі, адзначае Reuters.

Фота — AP Photo/Hassan Ammar

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі