Баевікі ўтрымліваюць каля 80 закладнікаў у сутарэннях Данецкай АДА (відэа)

Паводле яго словаў, у мінулую пятніцу нецвярозыя асобы надзелі яму на галаву мех і затрымалі на некалькі гадзінаў, хоць ён проста хацеў паразмаўляць з прадстаўнікамі самаабвешчанай Данецкай народнай рэспублікі.



Вярзілаў кажа, што пад першым паверхам ёсць сутарэнне. “У сутарэнні было вельмі цёмна, каля 80 чалавек, усё сутарэнне занятае людзьмі. Людзі сядзяць галодныя, вады ім не даюць, як у карцэры. Цёмна, страшна, на галаву крапае нейкая вада”, — распавёў былы дэпутат у інтэрв’ю украінскай службе “Радыё Свабода”.



Дзмітрый Вярзілаў кажа, што знаходзіўся ў палоне ўсяго некалькі гадзінаў, а кантактаванне з тэрарыстамі кардынальна змяніла яго погляды.



“Я думаў, што сапраўды, як паказваюць па тэлевізары, ДНР мае нейкую палітычную пазіцыю, мае праграму, таму я ішоў. І ўбачыў звычайны бандытызм. А простыя людзі гэтага не ведаюць”, — гаворыць былы дэпутат.



Па словах Вярзілава, частку закладнікаў утрымліваюць у АДА, каб потым атрымаць за іх выкуп.

Фота: REUTERS

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі