Балгарыя ўпершыню ўзначаліла Савет ЕС

Балгарыя ўпершыню ўзначаліла Савет ЕС

З 1 студзеня 2018 года Балгарыя ўпершыню ўзначаліла Савет Еўрасаюза. Паўгода гэтая краіна будзе выконваць каардынацыйныя функцыі. Ёй давядзецца быць пасярэднікам на перамовах з Вялікабрытаніяй аб яе выхадзе з ЕС.

Балгарыя ўступіла ў Еўрасаюз у 2007 годзе. На сённяшні дзень яна там з’яўляецца найбяднейшай краінай.

У ліпені 2018-га Балгарыя перадасць старшынства ў Савеце ЕС Аўстрыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі