Банда хакераў з Расіі скрала больш за мільярд пароляў

Яна сцвярджае, што расіянам удалося скласці найбуйнейшую ў свеце базу дадзеных пароляў і імёнаў інтэрнэт-карыстальнікаў. Туды ўвайшлі 1 млрд 200 млн скрадзеных пароляў і імён карыстальнікаў, а таксама больш за 500 мільёнаў электронных адрасоў. Гэтая інфармацыя была атрымана з 420 тысяч інтэрнэт-сайтаў, на якія заходзілі "ахвяры".

Hold Security не называе імён пацярпелых, спасылаючыся на пагадненне аб неразгалошванні і нежаданне выдаць кампаніі, чые сайты ўсё яшчэ застаюцца ўразлівымі.

Як адзначае ВВС, у банду хакераў уваходзяць каля дзясятка чалавек ва ўзросце прыкладна 20 гадоў. Яны асабіста ведаюць адзін аднаго. Іх серверы базуюцца на тэрыторыі Расіі.

РІА "Новости" інфармуе, што хакеры выкарыстоўваюць скрадзеныя дадзеныя для рассылання спаму. Аднак даследчыкі асцерагаюцца, што яны могуць быць выкарыстаны для крадзяжу персанальнай інфармацыі і ўзлому крэдытных карт.

Фота — Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі