Банкі паведамяць падатковай пра тых, хто купляе валюту

Пра гэта паведамляе інфармацыйнае агенцтва БелаПАН.



Дагэтуль звесткі пра куплю замежнай валюты адносіліся да банкаўскай таямніцы фізічных асоб. Па словах спецыялістаў, планаваныя змены ў заканадаўстве звязаныя з неабходнасцю выявіць асоб, чые фактычныя выдаткі перавышаюць афіцыйныя даходы. У дзяржорганах, у прыватнасці, кажуць, што ёсць выпадкі, калі людзі пенсійнага веку купляюць буйныя сумы замежнай валюты.



Прадстаўнікі фінансавага сектара звязваюць факты набыцця насельніцтвам буйных сум замежнай валюты з дзейнасцю камерцыйных арганізацый і прадпрымальнікаў, якія выкарыстоўваюць фізічных асоб у якасці пасярэднікаў.



Аналітыкі фінансавага рынку таксама адзначаюць, што ў такіх схемах могуць быць зацікаўлены і прадпрымальнікі, якія не хочуць выплачваць падаткі.

Чалы: Змены ў Падатковы кодэкс наўрад паўплываюць на валютны рынак


Фота — 222.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі