Банкі пускаюць з малатка залогавыя заводы і фабрыкі
Таксама яны працягваюць гандляваць сокамі, кансервамі, куранятамі і шкарпэткамі. Два месяцы таму Еўрарадыё цікавілася банкаўскімі аб’явамі пра продаж закладной маёмасці. Ці прадалі банкі закладныя шкарпэткі, аўто ды заводы?
Акрамя сокаў і кансерваў, якія раней рэалізоўваў “Белаграпрамбанк”, дадаліся яшчэ кураняты-бройлеры і качаняты па цане меншай за 6 тысяч рублёў за кілаграм. А гэта амаль на 2 тысячы танней, чым у звычайнай краме. Прычым набыць куранят можа кожны.
Супрацоўнік Аддзела па вяртанні праблемных крэдытаў “Белаграпрамбанка”:
“Калі звычайнаму чалавеку трэба купіць нейкую невялікую партыю на шлюб ці на юбілей, такі варыянт таксама можна разглядаць”.
Тое самае і ў “БПС-Банку”. Там купляць можна нават паштучна. Але звычайна тавары ў банкаў набываюць гандлёвыя арганізацыі.
У “Белагрампрамбанку” мы даведаліся, што самую вялікую пакупку за апошні час у іх зрабіў беларус — купіў Чэрвеньскі малочны завод.
Паводле прагнозаў супрацоўнікаў банкаў, у бліжэйшы час база рэалізаванай залогавай маёмасці будзе абнаўляцца. У сувязі з крызісам прадпрыемствам будзе больш складана расплачвацца з крэдытамі.

“У нас зараз з’явяцца цэлыя заводы — напрыклад, Светлагорская птушкафабрыка. Магчыма, будаўнічы рынак у Пухавіцкім раёне”.
Аднак аўтамабіль “Порш-Каен” 2004 года, які “Прыорбанк” даўно ўжо прадае за 76 мільёнаў рублёў, яшчэ не знайшоў свайго ўладальніка. Мы паспрабавалі набыць гэты аўтамабіль:
“Прыорбанк”: “Званкоў у нас дастаткова. Патэнцыйных пакупнікоў, якія яго рэальна бачылі і гатовыя купіць, дзесьці 3-4, але цана для іх занадта вялікая”.
У бліжэйшым часе банк плануе пераглядзець кошт аўто. Таму тыдні праз 2-3 цана на “Порш Каен” можа панізіцца.
У “Беларусбанку” высветлілася, што зусім не дорага можна набыць аўтамабільную стаянку ці склад. Жаночыя і мужчынскія шкарпэткі таксама яшчэ не знайшлі свайго пакупніка. А вось санкі знялі з продажу: высветлілася, што яны не вельмі якасныя.
Затое з’явіліся жадаючыя набыць самалёт, які прастойвае ўжо некалькі гадоў і каштуе 120 мільёнаў рублёў. Уладальнік лайнера Валерый Куляшоў, які аддаў самалёт банку ў заклад, кажа, што было некалькі арганізацый, якія рэальна хацелі яго купіць.
Валерый Куляшоў: "Адна фірма да нас прыязджала, хацела, каб самалёт, які яны купяць, базіраваўся ў нас на аэрадроме, а нашыя лётчыкі выконвалі пэўныя віды работ. Мы згадзіліся, але яны пакуль больш не прыязджаюць — відавочна, праблемы фінансавыя”.
Валерый Куляшоў гатовы разглядзець усе прапановы патэнцыйных пакупнікоў. Калі хтосьці сапраўды хоча купіць самалёт, можна дамовіцца нават аб зніжэнні цаны.
Фота: bymedia.net