Барак Абама спыніў праслухоўванне МВФ і Сусветнага банка
Гэты крок зроблены ў рамках перагляду метадаў працы амерыканскіх спецслужбаў.
Пра тое, што прэзідэнт ЗША загадаў спыніць праслухоўванне ў штаб-кватэрах Міжнароднага валютнага фонду і Сусветнага банка ў Вашынгтоне, паведамляе РБК са спасылкай на агенцтва Reuters.
Раней не паведамлялася, што супрацоўнікі спецслужбаў сочаць за МВФ і Сусветным банкам. У адказ на інфармацыю пра зняцце назірання ў найбуйнейшых сусветных фінансавых установах Белы дом заявіў, што яно не вядзецца.
Паведамляецца, што праслухоўванне была прыпыненае каля месяца таму. Дзень таму стала вядома, што амерыканскі лідар загадаў Агенцтву нацыянальнай бяспекі прыпыніць праслухоўванне тэлефонных перамоў у штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку.
Нагадаем, што "шпіёнскі скандал" вакол спецслужбаў ЗША цягнецца з лета 2013 года. Экс-супрацоўнік ЦРУ Эдвард Сноўдэн распавёў пра тое, што спецслужбы сачылі за 35 сусветнымі лідарамі, у тым ліку за канцлерам ФРГ Ангелай Меркель.
Фота — yaplakal.com