Баранавічы правалілі план па энергазберажэнні
Брэсцкія абласныя ўлады давялі Баранавічам новы, яшчэ больш амбітны план па энергазберажэнні, хаця горад не выканаў нават сёлетні. Выкананы толькі 41% пунктаў энергазберажэння. Баранавіцкія ўлады скардзяцца, што ўплывае на энергазатраты нерытмічная праца вытворчасці. Многія прадпрыемствы даводзіцца спыняць і запускаць зноў.
Сярод тых, хто даў найгоршыя паказнікі — камунцепласеткі, упраўленне адукацыі, чыгунка, Баваўнянае аб'яднанне, Гандальмаш. Найгорш справілася швачная фабрыка "Бараўчанка", дырэкцыю якой палохаюць звальненнем за невыкананне паказчыкаў.