Баранавіцкі цэнтр занятасці прапануе вакансіі за 100-200 тыс. рублёў

Баранавіцкі цэнтр занятасці прапануе беспрацоўным 750 вакансій, 150 з іх — аднаразавыя працы. Аднак і на сталых вакансіях прапануюць вельмі нізкія заробкі, некаторыя ніжэй за пражыткавы мінімум. Гэтак, запрашаецца ліфцёр за 179 тыс. рублёў (перад тым трэба месяц адвучыцца ў Брэсце), афіцыянт за 350 тыс. рублёў, плітачніку-абліцоўшчыку прапануюць 300-500 тыс. на месяц (працуючы "начорна", гэтыя грошы ён зарабляе за 2 дні).

Ёсць 16 вакансій дактароў, але неўролага, нарколага і тэрапеўта чакае заробак у 248 тыс. 999 рублёў на месяц, у той час як прыбіральшчыцы прапануюць 260 тыс. рублёў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі