Баранавіцкі малочны камбінат стаў самым стратным прадпрыемствам
Баранавіцкі малочны камбінат ачоліў спіс стратных прадпрыемстваў горада. Да “малочнай вайны” ён быў на добрым рахунку. Цяпер сумы стратаў склалі сотні мільёнаў рублёў. “Вядома, цяпер мяжа з Расіяй адкрытая для нашай прадукцыі. Але шматгадовым сувязям у Расіі нанесены ўдар, пасля якога няпроста аднавіцца” – сказалі Еўрарадыё ў адміністрацыі прадпрыемства. Мясцовая ўлада раіць малочнаму камбінату шукаць беларускія рынкі збыту: ісці ў Пружаны ці Ваўкавыск.