Баскетбалістка Вольга Падабед перабралася ў "Мінск-2006"
Баскетбалістка зборнай Беларусі Вольга Падабед наступны сезон правядзе ў камандзе "Мінск-2006". Першапачаткова меркавалася, што Вольга працягне выступаць за барысаўскую "Беразіну" — пра гэта нават была папярэдняя дамоўленасць. Аднак, узяўшы паўзу “на падумаць”, бронзавая прызёрка Еўра-2007 спыніла выбар на сталічным клубе. Плануецца, што ў шэрагах новай каманды абаронца дэбютуе ў матчах Кубка Беларусі ў самы бліжэйшы час, паведамляе “Прессбол”.