Батанічны сад запрашае на майстар-класы па стварэнні навагодніх сувеніраў

Сувеніры сваімі рукамі

Сувеніры сваімі рукамі / unsplash.com

Майстар-клас "Навагодні сувенір" адбудзецца ў Цэнтральным батанічным садзе НАН Беларусі 4 і 5 студзеня.

У гэтыя дні ўсе ахвочыя змогуць не толькі наведаць выставу светлавых фігур "Час казак", але і стварыць святочныя сувеніры з галінак піхты і фларыстычнага матэрыялу, упрыгожаныя ёлачнымі цацкамі, снежным спрэем і шышкамі. На практыкуме ўдзельнікі атрымаюць навыкі ў галіне фларыстыкі і дэкарыравання прадметаў. Гатовыя кампазіцыі можна забраць.

Пачатак паўтарагадзіннага занятку ў 18:30. Месца правядзення — канферэнц-зала экспазіцыйнай аранжарэі.

Тэлефоны для даведак: +375 (17) 379-69-15; +375 (29) 320-17-17.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі