БАТЭ абыграў на апошніх секундах брэсцкае "Дынама" і заваяваў Кубак Беларусі

БАТЭ абыграў на апошніх секундах брэсцкае "Дынама" і заваяваў Кубак Беларусі

БАТЭ заваяваў Кубак Беларусі па футболе. 24 траўня ў фінальным матчы, які прайшоў на мінскім стадыёне "Дынама", барысаўчане абыгралі брэсцкіх дынамаўцаў у дадатковы час — 1:0. Адзіны і рашаючы гол забіў Захар Волкаў ужо ў даданую да апошняга дадатковага тайма хвіліну. Для барысаўчан гэта чацвёрты трафей — нацыянальны рэкорд.

Гэта быў паядынак роўных сапернікаў. У канцы першага тайма атрымаў траўму Ягор Філіпенка, у дадатковы час — Арцём Мілеўскі. Запомніўся ўдар Паўла Савіцкага ў перакладзіну са штрафнога, сутычка трэнераў каманд, якія атрымалі жоўтыя карткі.

БАТЭ сёлета прайграў брэсцкаму "Дынама", чэмпіёну краіны мінулага года, Суперкубак, але выйграў Кубак Беларусі. Барысаўчане нядаўна абыгралі "Дынама" і ў чэмпіянаце краіны. БАТЭ на пад'ёме, а дынамаўцы ніяк не пераадолеюць серыю няўдач.

БАТЭ абыграў на апошніх секундах брэсцкае "Дынама" і заваяваў Кубак Беларусі
Слова "Улада" адвалілася... / twitter.com/goats_by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі