БАТЭ аддаў у арэнду "Гомелю" Рудзіка, з Крыўцом ідуць перамовы
26-гадовы паўабаронца Філіп Рудзік будзе гуляць за гомельскі клуб да канца сезона.
"Прессбол" адзначае, што сёлета ён згуляў за БАТЭ 8 матчаў, забіў 3 галы.
Тым часам, барысаўчане вядуць перамовы з 27-гадовым паўабаронцам Сяргеем Крыўцом, былым гульцом БАТЭ (у 2009-м ён перайшоў у польскі "Лех"), які ў мінулым сезоне выступаў за кітайскі "Цзянсу Сэйнці". Паведамляецца, што Крыўцом зацікавіўся і "Гомель".
На здымку: Філіп Рудзік. Фота — fcbate.by