БАТЭ аддаў у арэнду ў грозненскі "Церак" Арцёма Радзькова

У адпаведнасці з дакументам, абаронца барысаўчан да канца года будзе выступаць на правах арэнды за каманду з Чачэнскай рэспублікі. Пагадненне прадугледжвае магчымасць наступнага поўнага выкупу "Церакам" правоў на 28-гадовага гульца.



Прэс-служба БАТЭ адзначае, што менавіта расійскі клуб звярнуўся з прапановай у справе арэнды Радзькова. Кіраўніцтва барысаўчан "пагадзілася адпусціць Арцёма, прымаючы да ўвагі жаданне самаго футбаліста і яго заслугі перад клубам".

Пасля 7 тураў расійскай прэм'ер-лігі "Церак" знаходзіцца на 14-м месцы сярод 16 каманд.



Адзначым, што ў 2008 годзе Арцём Радзькоў выступаў за падмаскоўныя "Хімкі", праўда, згуляў толькі 9 матчаў.



Фота — fcbate.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі