БАТЭ згуляе з "Порту", "Шахцёрам" і "Атлетыкам"
У Манака прайшло лёсаванне групавога этапа футбольнай Лігі чэмпіёнаў.
БАТЭ трапіў у групу H. Разам з беларускім клубам у гэтую групу трапілі партугальскі "Порту", украінскі "Шахцёр" (Данецк) і іспанскі "Атлетык" (Більбаа).
Склад усіх груп:
А — "Атлетыка" (Іспанія), "Ювентус" (Італія), "Алімпіякас" (Грэцыя), "Мальмё" (Швецыя);
В — "Рэал" (Мадрыд, Іспанія), "Базэль" (Швейцарыя), "Ліверпуль" (Англія), "Лудагорац" (Балгарыя);
С — "Бенфіка" (Партугалія), "Зеніт" (Расія), "Баер" (Германія), "Манака" (Францыя);
D — "Арсенал" (Англія), "Барусія" (Дортмунд, Германія), "Галатасарай" (Турцыя), "Андэрлехт" (Бельгія);
E — "Баварыя" (Германія), "Манчэстар Сіці" (Англія), ЦСКА (Расія), "Рома" (Італія);
F — "Барселона" (Іспанія), "Пары Сен-Жэрмен" (Францыя), "Аякс" (Галандыя), АПАЭЛ (Кіпр);
G — "Чэлсі" (Англія), "Шальке-04" (Германія), "Спортынг" (Партугалія), "Марыбор" (Славенія);
H — "Порту" (Партугалія), "Шахцёр" (Украіна), "Атлетык" (Іспанія), БАТЭ (Барысаў).
Фота: sport-xl.org