БАТЭ перамог Хафнарф’ёрдзюр і выйшаў у трэці раунд Лігі чэмпіёнаў
Барысаўскі БАТЭ з лікам 1:0 перайграў на выездзе ісландскі Хафнарф’ёрдзюр. Адзіны гол яшчэ напачатку першага тайма забіў Віталь Радзівонаў.
Такім чынам беларусы, якія па суме двух матчаў перамаглі 6:1, выйшлі ў трэці кваліфікацыйны раунд Лігі чэмпіёнаў, дзе сустрэнуцца з дацкім “Капенгагенам”. Першая гульня адбудзецца 27 ці 28 ліпеня.
Адзначым, што познанскі “Лех”, у якім гуляе выхадзец з БАТЭ Сяргей Крывец, таксама выйшаў у трэці кваліфікацыйны раунд Лігі чэмпіёнаў.
На выездзе ў Баку палякі перайгралі мясцовы “Інтэр” – 1:0, але ў матчы ў адказ на сваім полі саступілі з такім самым лікам. Дадатковы час не выявіў пераможцу, а ў серыі пенальці клуб Крыўца быў мацнейшым.