БАТЭ прайграў балгарскаму "Літэксу" ў матчы раўнда плэй-оф Лігі Еўропы

Першы матч раўнда плэй-оф Лігі Еўропы стаў няўдалым для барысаўскага БАТЭ. На сваім полі чэмпіён Беларусі прайграў балгарскаму "Літэксу" — 0:1.

Гульня праходзіла пад дыктоўку гаспадароў поля, асабліва ў другім тайме, але забіць барысаўчане не змаглі. А на 80-й хвіліне недалёка ад сваіх варот памыліўся абаронца барысаўчан Сасноўскі і госці адкрылі лік. Ужо ў наступнай атацы мог зраўняць лік Няхайчык, але яго ўдар з цяжкасцю адбіў варатар "Літэкса".

Матч у адказ пройдзе ў Балгарыі 27 жніўня. Пераможца гэтай пары будзе гуляць у групавой стадыі Лігі Еўропы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі