БАТЭ ў клубным рэйтынгу стаіць вышэй за “Мілан” і “Валенсію”
Барысаўскі БАТЭ трапіў на 66-е месца ў клубным рэйтынгу УЕФА і размясціўся паміж “Дынама” (Заграб) і “РБ Лейпцыг”. Як піша TUT.by, ніжэй у рэйтынгу стаяць “Валенсія” (68), “Мілан” (79), “Кёльн” (102).
Такім чынам, жоўта-сінія застаюцца адзіным беларускім клубам, што ўваходзіць у ТОП-100 УЕФА. Іншыя беларускія каманды маюць наступныя пазіцыі: “Дынама” (Мінск) – 122, “Шахцёр” – 227, “Дынама” (Брэст) – 236, “Тарпеда-БелАЗ” – 237, “Нёман” – 238.
Усяго ў рэйтынг трапілі 450 клубаў. Ачольвае спіс іспанскі “Рэал”, за ім ідзе “Барселона”, а потым “Баварыя”.