БАТЭ заўтра згуляе ў Ісландыі з “Хабнарф’ордзюрам”

Футбалісты барысаўскага БАТЭ сёння прыбылі ў Ісландыю на матч у адказ 2-га кваліфікацыйнага раунда Лігі чэмпіёнаў УЕФА супраць “Хабнарф’ордзюра”. У складзе каманды 18 чалавек, хворых і траўмаваных няма, апроч нападніка Віталя Радзіёнава. Ён мае невялікія праблемы з галенастопам. БАТЭ размясціўся ў адным з гатэляў Рэк’явіка. Увечары футбалісты правядуць трэніроўку. Сам матч адбудзецца заўтра а 22.15 паводле мінскага часу.

Нагадаем, што першая сустрэча сапернікаў у Барысаве 14 ліпеня завяршылася перамогай БАТЭ — 5:1. Пераможца пары ў 3-ым кваліфікацыйным раундзе Лігі чэмпіёнаў сустрэнецца з дацкім “Капенгагенам”, паведамляе БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі