БАТЭ згуляе з ірландскім “Дандалкам” 15 ліпеня на “Барысаў-Арэне”

Сталі вядомыя даты правядзення і час пачатку абодвух гульняў 2-га кваліфікацыйнага раўнду Лігі чэмпіёнаў-2015/16 з удзелам БАТЭ. 

Барысаўскі клуб прыме ірландскі “Дандалк” у сераду, 15 ліпеня, на “Барысаў-Арэне”. Гульня пачнецца ў 20:30. У бліжэйшыя дні ў продаж паступяць білеты на гэты матч, паведамляе сайт клуба “БАТЭ”.

Сустрэча ў адказ пройдзе роўна праз тыдзень, 22 ліпеня, на стадыёне “Арыел Парк” у Дандалку. Матч пачнецца ў 19:45 па мясцовым часе (21:45 па беларускім).

Фота: offside.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі