Брэсцкае "Дынама" і БАТЭ згулялі ўнічыю — 1:1
![Брэсцкае "Дынама" і БАТЭ згулялі ўнічыю — 1:1](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/bfea3555ad38fe476532c5b54f218c09_l.jpg.webp?itok=vKI5nQCm)
15 сакавіка прайшлі апошнія матчы трэцяга тура футбольнага чэмпіянату Беларусі.
Футбалісты жодзінскага "Тарпеда-БелАЗ" на сваім полі перамаглі мінскіх дынамаўцаў з лікам 1:0. Гродзенскі "Нёман" святкаваў хатнюю перамогу над "Слуцкам" — 2:1. "Мінск" на сваім полі прымаў гульцоў салігорскага "Шахцёра" і прайграў — 0:1, прычым аўтагол забіў футбаліст "гараджан" Дзмітрый Зіновіч. "Гомель" у хатнім матчы перамог мазырскую "Славію" з лікам 2:0. І з такім самым лікам "Гарадзея" святкавала вікторыю ў гульні з "Іслаччу".
Найбольшую ўвагу заўзятараў прыцягнуў матч брэсцкага "Дынама" і БАТЭ. Гэтая сустрэча скончылася ўнічыю — 1:1.
Турнірную табліцу ўзначальвае "Нёман" з сямю ачкамі, за ім ідзе "Шахцёр", у якога таксама сем ачкоў.