Базанаў — пра няўдачы беларускіх клубаў у еўракубках: важны сам удзел

Базанаў — пра няўдачы беларускіх клубаў у еўракубках: важны сам удзел

Кіраўнік Беларускай федэрацыі футбола Уладзімір Базанаў мяркуе, што з-за санкцый беларускім клубам "цяжка здабываць вынік у Еўропе". У гэтым сезоне яны праваліліся ўжо на пачатку адбору еўракубкаў. У выніку ў рэйтынгу Беларусь апынулася на апошнім месцы!

Як паведамляе БЕЛТА, Базанаў наракае на "дадатковыя фінансавыя выдаткі на лагістыку і пражыванне" (беларускім клубам можна праводзіць гульні ў еўракубках толькі на нейтральных палях), на "матчы без заўзятараў", на неабходнасць з-за ўсяго гэтага "уносіць карэктывы ў трэніровачны працэс".

"А колькі часу сыходзіць на дарогу? — апраўдваецца спартыўны функцыянер. — Вынік адмоўны, але з улікам усіх складанасцяў, якія ўзніклі, важна, што мы працягваем гуляць у еўракубках".

Атрымліваецца, што галоўнае — не вынік, а проста ўдзел.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі