Be2gether завяршыўся сусветнымі хітамі

Каля муроў Нарвілішскага замка зноў пуста да наступнага года. Фестываль Be2gether, які наведалі каля 6 тысяч чалавек, завяршыўся ў нядзелю ў 14:00. Значная частка наведвальнікаў фестывалю – беларусы. Сярод музыкаў таксама былі беларускія гурты: Ляпіс Трубяцкой і The Toobes. Абодва гурты былі вельмі добра прынятыя інтэрнацыянальнай публікай, аднак The Toobes і іх прыхільнікі засталіся незадаволеныя – перад невялікай сцэнай не ўсім хапіла месца ды і выступалі музыкі зарана.

Фестываль стартаваў у пятніцу і скончыўся ў нядзелю. Сёння да 2 гадзін на адной са сцэн пацягвала гучаць жывая музыка (кавер-версіі хітоў легендарных гуртоў). Таксама не спыняліся і астатнія забавы: танцы, заняткі ёгай, футбол. Працавалі кавярні, цырульня, кінатэатр і яшчэ шмат чаго.

Чытайце таксама:

Be2gether, дзень другі. Ляпіс Трубяцкой (фотарэпартаж)


Be2gether, пятніца (Фотарэпартаж)

Ляпісы аказаліся самымі сталымі ўдзельнікамі Be2gether

 Публіка засталася незадаволеная выступам The Toobes на Be2gether


 На Be2gether гурты спускаюцца з неба, а гледачоў палівае дажджом (фота)

На Be2gether ідзе дождж, але арганізатары падрыхтавалі гумовыя боты

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі