Беларусь адмовілася ад будаўніцтва ў Туркменістане другога калійнага камбінату

Беларусь адмовілася ад будаўніцтва ў Туркменістане другога калійнага камбінату

Беларусь адмовілася ад будаўніцтва ў Туркменістане другога калійнага камбінату. Пра гэта паведаміў генеральны дырэктар “Беларуськалія” Іван Галаваты. Паводле яго слоў, беларускі бок накіроўваў заяўку на ўдзел у конкурсе. Аднак умовы, якія прапанавалі ўлады Туркменістана, кампанію “Белгархімпрам” (кантрольны пакет акцый у ёй належыць “Беларуськалію”) не задаволілі, інфармуе партал tut.by.

У сакавіку 2017 года беларусы ўжо здалі ў эксплуатацыю Гарлыкскі горна-абагачальны камбінат, які будаваўся каля сямі гадоў. Кошт гэтага сумеснага калійнага праекта Беларусі і Туркменістана ацэньваецца на суму каля 1 млрд долараў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі