Беларусь аднавіла пастаўкі 131 віда малочнай прадукцыі з амаль 600

Пастаўкі ў Расію 131 віда беларускай малочнай прадукцыі аднавіліся 18 чэрвеня. Пра гэта паведаміў кіраўнік Расспажыўнагляду Генадзь Анішчанка. "У адпаведнасці з пазіцыяй Расіі па паэтапным вяртанні на рынак малака і малочных прадуктаў з Беларусі з сённяшняй раніцы дазволены доступ на расійскі рынак малочнай прадукцыі па 131 санітарна-эпідэміялагічным заключэнні з амаль 600 прыпыненых спецыльным указам 9 чэрвеня гэтага года", — цытуе словы Анішчанкі РИА "Новости". 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі