Беларус Аляксандр Усцінаў перамог брытанца Майкла Шпрота

Беларускі баксёр-суперцяжкавагавік Аляксандр Усцінаў (16-0-0, 13 КО), які валодае тытулам чэмпіёна Еўропы па версіі EBA, атрымаў чарговую перамогу на профі-рынгу.  Як інфармуе сайт "Чемпионат.ру", 20 чэрвеня ў Гельзенкірхене (Нямеччына) ён сустрэўся ў 10-раўндавым нетытульным паядынку з брытанцам Майклам Шпротам (31-14-0, 16 КО). Перамога, паводле аднагалоснага рашэння суддзяў, дасталася нашаму сайчынніку.

Сустрэча гэтых баксёраў праходзіла ў андэкарце бою паміж Уладзімірам Клічко і Русланам Чагаевым.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі