Беларусь атрымала 500 млн долараў расійскага крэдыту
Расійскі крэдыт у памеры 500 мільёнаў долараў 12 сакавіка залічаны на рахунак Міністэрства фінансаў у Нацыянальным банку Беларусі, паведаміў прэс-сакратар Нацбанка Анатоль Драздоў. Па яго словах, грошы аўтаматычна ўключаюцца ў залатавалютны запас краіны.
Анатоль Драздоў: “Расійскі крэдыт паступіў на рахунак Міністэрства фінансаў. Аўтаматычна ён уключаецца ў склад залаавалютнага запасу краіны”.
Нагадаем, летась было дасягнутае пагадненне аб выдзяленні Беларусі Расіяй стабілізацыйнага крэдыту ў памеры 2 млрд долараў. Першы транш — 1 млрд долараў — Беларусь атрымала ў лістападзе 2008-га. Другі транш, з ініцыятывы расійскага боку, будзе пералічвацца дзвюма часткамі па 500 млн.
Як адзначае БелаПАН, сродкі крэдыту будуць накіраваныя на далейшае развіццё гандлёва-эканамічных сувязяў паміж Беларуссю і Расіяй, падтрыманне эканамічнага патэнцыялу і ўмацавання нацыянальнай валюты.