Беларусь чакае шосты транш крэдыта ад ЕўрАзЭС
440 мільёнаў долараў мусяць прыйсці на нашы рахункі да канца года.
У чэрвені Савет Антыкрызіснага фонда ЕўрАзЭС ухваліў беларускі ліст пра намеры. Выкананне выкладзеных там параметраў з'яўляецца ўмовай для вылучэння шостага транша крэдыту. Адзнаку рэалізацыі гэтых параметраў за 9 месяцаў эксперты фонда дадуць у кастрычніку.
"Большасць паказчыкаў, якія кантралюе праграма Антыкрызіснага фонда ЕўрАзЭС, выконваецца. Усе дзеянні ўрада і Нацыянальнага банка накіраваныя на падтрыманне ўстойлівай сітуацыі ў эканоміцы, на валютным рынку і ў грашова-крэдытнай сферы", — цытуе кіраўніка Нацбанка Надзею Ермакову інфармагенцтва БелТА.
З улікам пятага транша, ЕўрАзЭС ужо пералічыў Беларусі 2 мільярды 560 мільёнаў долараў на падтрыманне плацёжнага балансу і папаўненне рэзерваў.
Фота: www.kremlin.ru.