Беларусь хоча пашырыць сваю прысутнасць у Спісе сусветнай спадчыны
Наша краіна плануе ў 2015 годзе падаць у ЮНЕСКА спіс з некалькі гісторыка-культурных каштоўнасцяў.
У наступным годзе Беларусь падасць у ЮНЕСКА некалькі гісторыка-культурных каштоўнасцяў для ўключэння ў Спіс сусветнай спадчыны, піша газета "СБ — Беларусь сегодня". Пра гэта паведаміў начальнік упраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Міністэрства культуры Ігар Чарняўскі.
Па словах чыноўніка, плануецца, што да 1 лютага ўсе дасье будуць гатовыя, а затым пададзеныя ў Цэнтр сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Сярод прапанаваных каштоўнасцяў — Спаса-Праабражэнская царква XII стагоддзя ў Полацку, традыцыя шапавальства ў Дрыбінскім раёне Магілёўшчыны, урачыстасці з нагоды ўшанавання абраза Маці Божай Будслаўскай.
Акрамя таго, плануецца ў красавіку працягнуць перамовы з Польшчай па падачы ў ЮНЕСКА дасье "Аўгустоўскі канал — твор чалавека і прыроды".
Фота — sb.by