Беларусь хоча правесці Суперкубак УЕФА
Беларуская федэрацыя футбола падала другую заяўку на правядзенне матча за Суперкубак УЕФА. Правесці яго плануецца ў Мінску на абноўленым стадыёне "Дынама", якому афіцыйна надалі чацвёртую катэгорыю УЕФА.
Мінск прэтэндуе на Суперкубак УЕФА 2021 года. Конкурс на выбар пляцоўкі пачаўся 28 верасня 2018 года. Асацыяцыю, якая прыме матч за Суперкубак УЕФА ў 2021 годзе, выканкам УЕФА назаве у траўні-чэрвені 2019 года.
Беларуская федэрацыя футбола падавала заяўкі на правядзенне фіналу чэмпіянату Еўропы-2020 і Суперкубка УЕФА-2020, але беспаспяхова.
У 2019 годзе Суперкубак УЕФА пройдзе ў турэцкім Стамбуле, а ў 2020-м — у Порту.