Беларусь хоча захоўваць свой газ ва ўкраінскіх падземных сховішчах

Беларусь зацікаўленая ў выкарыстанні ўкраінскіх падземных сховішчаў для захоўвання ўласнага газу. Гаворка ідзе пра 2-3 млрд куб. м. газу. Пра гэта ў аўторак у Чарнігаве паведаміў першы намеснік беларускага прэм'ер-міністра Ўладзімір Сямашка.
Нагадаем, Сямашка ўдзельнічае у працы міжурадавай беларуска-ўкраінскай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве.

Як паведамляе "РБК-Украіна", Сямашка распавёў пра рэканструкцыю беларускіх падземных сховішчаў з мэтай павелічэння іх аб'ёма. Але, паколькі гэтая праца можа расцягнуцца ледзьве не на дзесяцігоддзе, Беларусь спадзяецца на супрацоўніцтва з Украінай у справе захоўвання газу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі