Беларус і немка ўстановяць на зімовай Алімпіядзе ў Пхенчхане рэкорд
Беларус і немка ўстановяць на зімовай Алімпіядзе ў Пхенчхане рэкорд. Лыжнік Сяргей Далідовіч і канькабежка Клаўдзія Пехштайн будуць першымі ў зімовых відах спорту, хто ўдзельнічаў у Алімпійскіх гульнях сем разоў (калі не лічыць аднаго выпадку, калі спартсмен удзельнічаў і ў летніх, і ў зімовых Алімпіядах).
Бронзаваму прызёру Алімпіяды-2014 у Сочы Сяргей Далідовічу 44 гады (пра гісторыю яго патраплення на Алімпіяду-2018 гл. тут), пяціразовай алімпійскай чэмпіёнцы Клаўдзіі Пехштайн 22 лютага споўніцца 46. У іх кампаніі мог быць і нарвежскі біятланіст Оле-Эйнар Б’ёрндален (27 студзеня яму споўніцца 44 гады), аднак не трапіў у зборную сваёй краіны. На яго рахунку застанецца толькі шэсць Алімпіядаў.
Клаўдзія Пехштайн. Фота: ria.ru