Беларусь і Расія выказалі агульную пазіцыю па замене генсека АДКБ
Беларусь і Расія выказваюць агульную пазіцыў па праблеме замены генсека АДКБ Юрыя Хачатурава, якому ў Арменіі выставілі абвінавачанні ў дзяржаўным злачынстве. 28 ліпеня кіраўнік МЗС Расіі Сяргей Лаўроў меў тэлефонную размову з армянскім калегам Заграбам Мнацаканянам. Лаўроў адзначыў, што ў адпаведнасці з правіламі працэдуры АДКБ Арменія сама павінна афіцыйна адклікаць свайго грамадзяніна з пасады генсека арганізацыі.
Такога ж самага падыходу прытрымліваецца і беларускі бок, паведаміў TUT.by афіцыйны прадстаўнік МЗС Беларусі Анатоль Глаз.
Раней у тэлефоннай размове сітуацыю з генсекам АДКБ абмяркоўвалі Аляксандр Лукашэнка і прэм’ер Арменіі Нікол Пашынян.
Хачатураву выставілі абвінавачанне ў звяржэнні сумесна з іншымі асобамі 1 сакавіка 2008 года канстытуцыйнага ладу. Раней такое ж самае абвінавачанне выставілі былому прэзідэнту Арменіі Роберту Качарану, які цяпер знаходзіцца пад вартай.