Беларусь і Турцыя дамовіліся аб спрашчэнні мытных фармальнасцяў

Беларусь і Турцыя дамовіліся аб спрашчэнні мытных фармальнасцяў

Мытныя органы Беларусі і Турцыі дамовіліся аб спрашчэнні мытных фармальнасцяў дзеля скарачэння часу афармлення тавараў на мяжы. Гэта прадугледжана міжурадавым пагадненнем аб сістэме садзейнічання ўзаемнаму гандлю, якое падпісанае старшынёй Дзяржаўнага мытнага камітэта (ДМК) Беларусі Юрыем Сянько і міністрам па мытні і гандлі Турэцкай Рэспублікі Бюлентам Цюфенкджы, паведамляе прэс-служба ДМК.

У адпаведнасці з пагадненнем мытныя органы дзвюх дзяржаў будуць абменьвацца дакладнай інфармацыяй аб перамяшчэнні тавараў і транспартных сродкаў. Мытныя службы Беларусі і Турцыі арганізуюць правядзенне пілотнага праекта працягласцю шэсць месяцаў з даты ўступлення дакумента ў сілу. Пагадненне накіравана на актывізацыю ўзаемнага тавараабароту і стварэнне дадатковых канкурэнтных пераваг суб'ектам гаспадарання дзвюх краін.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі