Беларусь і ЗША абмеркавалі супрацоўніцтва ў ваеннай сферы

Беларусь і ЗША абмеркавалі супрацоўніцтва ў ваеннай сферы

Міністр замежных справаў Беларусі Уладзімір Макей і намеснік памочніка міністра абароны ЗША Майкл Карпентэр абмеркавалі на сустрэчы ў Нью-Йорку ўзаемадзеянне паміж краінамі ў ваеннай сферы.

Яшчэ адной тэмай сустрэчы стала наладжванне наўпроставага дыялогу паміж ваеннымі ведамствамі Беларусі і Злучаных Штатаў ва ўмовах нарастання напружанасці ва Усходне-Еўрапейскім рэгіёне.

Макей знаходзіцца з візітам у Нью-Йорку і прымае ўдзел у 71-й сесіі Генеральнай асамблеі ААН. 20 верасня ён прыняў удзел ва ўрачыстым адкрыцці агульнай дыскусіі “Мэты ў галіне ўстойлівага развіцця: усеагульныя ўмовы па пераўтварэнні нашага свету”.

Падчас наведвання пратакольных мерапрыемстваў ад імя кіраўніцтва ААН, ЗША і ЕС адбыўся шэраг рабочых кантактаў міністра з еўрапейскімі калегамі і прадстаўнікамі іншых краін, паведамляе прэс-служба МЗС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі