Беларус Ілля Івашка выйграў тэнісны турнір ва Узбекістане

Беларус Ілля Івашка выйграў тэнісны турнір ва Узбекістане

Беларускі тэнісіст Ілля Івашка, які мае 204 нумар у сусветным рэйтынгу, перамог на турніры серыі Challenger у Фергане (Узбекістан). Прызавы фонд гэтага турніру складае 75 тысяч долараў.

У фінале беларус быў мацнейшым за Ніколу Мілоевіча з Сербіі — 6:4, 6:3. На пачатку спаборніцтваў Івашка перамог узбецкага спартсмена Паўла Цоя, затым у другім крузе абыграў японца Шуічы Секігучы. У чвэрцьфінале была перамога над канадцам Брайдэнам Шнурам, а ў паўфінале — над славенцам Блажам Каўчычам.

Для Івашка гэта чацвёрты тытул у кар’еры ў адзіночным разрадзе і першы — на турнірах у серыі Challenger.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі