Беларусь, Літва і Ўкраіна абмяркуюць экспарт электраэнергіі ў Літву
Кіраўнікі МЗС Беларусі, Літвы і Ўкраіны Сяргей Мартынаў, Вігаўдас Ушацкас і Ўладзімір Агрызка абмяркуюць магчымасць экспарту ўкраінскай электраэнергіі ў Літву.
Трохбаковая сустрэча пройдзе 14-15 лютага ў Друскеніках і Вільні. Як паведаміў амбасадар Літвы ў Беларусі Эдмінас Багдонас 11 лютага на прэс-канферэнцыі ў Менску, "гэта будзе неафіцыйная сустрэча, падпісанне дакументаў не плануецца".
Як адзначаюць эксперты, Літва, якая закрывае ў канцы 2009 г. Ігналінскую АЭС і атрымоўвае цяпер электраэнергію з Расіі, спрабуе знайсці дадатковыя крыніцы пастаўкі энергіі. Прэзідэнт Украіны Віктар Юшчанка раней неаднаразова заяўляў, што Кіеў можа пастаўляць электраэнергію Літве ў неабходных гэтай краіне аб'ёмах, аднак рашэнне гэтага пытання звязана з магчымасцямі і згодай беларускага боку на транзіт.