Беларусь можа абмежаваць экспарт цукру

Прапанова цукру ў краме
Прапанова цукру ў краме

У Беларусі ўводзіцца ліцэнзаванне вывазу цукру. Пастанова Савета Міністраў ад 15 лютага зарэгістраваная на Нацыянальным прававым партале. Дакумент яшчэ не ўступіў у сілу.

Ліцэнзаванне ў пэўнай ступені можа абмежаваць экспарт цукру, піша папулярны навінавы партал.

Рэсурс нагадвае, што раней улады ўвялі ліцэнзаванне на экспарт капусты, цыбулі і яблыкаў. На працягу трох месяцаў, пачынаючы з лютага, гэтыя прадукты нельга вывозіць з краіны без спецыяльнага разавага дазволу МАРГ. Гэты крок чыноўнікі патлумачылі жаданнем не дапусціць бескантрольнага вывазу з нашай краіны: спачатку трэба "забяспечыць насычэнне ўнутранага рынку".

"У краінах-суседзях вельмі моцна растуць цэны на плодаагароднінную прадукцыю, у прыватнасці на капусту, на моркву, на яблыкі, на цыбулю", — тлумачыў пазіцыю Міністэрства кіраўнік МАРГ Аляксей Багданаў

Калі ж з'явяцца лішкі, то МАРГ у індывідуальным парадку гатовы выдаваць разавыя ліцэнзіі для вывазу гэтай прадукцыі за мяжу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі