Беларусь можа падпісаць дамовы аб аздараўленні дзяцей з шасцю краінамі

Беларускія ўлады абмяркоўваюць магчымасць падпісання міжнародных дамоваў аб умовах аздараўлення дзяцей з шасцю краінамі. На гэтую тэму ідуць кансультацыі з Канадай, Францыяй, Балгарыяй, Японіяй, Швейцарыяй і Швецыяй.  Усе яны мусяць прадставіць гарантыі, што дзеці вернуцца і што іх бяспека падчас знаходжання на аздараўленні будзе цалкам забяспечаная.

Падобныя пагадненні ўжо падпісаныя з Італіяй, Бельгіяй, Нямеччынай, Вялікабрытаніяй. Летась на аздараўленні пабывала 36 тысяч беларускіх дзяцей, сярод іх каля 10 тысяч дзяцей-сірот, паведамляе БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі